Рэчыцкі сельсавет (Камянецкі раён)

Рэчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рэчыца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 727
Рэчыцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Рэ́чыцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рэчыца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета была далучана тэрыторыя скасаваных Дварцоўскага і Прускаўскага сельсаветаў[1]. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Камянецкага пассавета былі перададзены 10 населеных пунктаў (вёскі Вугляны, Голы Барок, Жданкі, Камароўшчына, Мартынюкі, Падрачаны, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Чабахі і Чамяры 1)[2]. 4 верасня 1972 года была скасавана вёска Дуброва[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[4]. 15 красавіка 1985 года ў склад Камянецкага сельсавета былі перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Лес, Грудавікі, Дварцы, Лескі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына і Перасек)[5]. 19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянецкага сельсавета (16 населеных пунктаў: Вугляны, Вялікі Лес, Голы Барок, Грудавікі, Дварцы, Жданкі, Камароўшчына, Лескі, Мартынюкі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына, Перасек, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Чабахі і Чамяры 1)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1121 чалавек[7], з іх 87,5 % — беларусы, 5,3 % — украінцы, 5,2 % — рускія, 1,0 % — цыганы[8]; паводле перапісу 2019 года — 727 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.